Эвакуация авто в Осиповичах

Заправка и ремонт кондиционеров в Осиповичах

Топ баннер мобильный 1

Топ Баннер мобильный 2

keyboard_arrow_left keyboard_arrow_right

24 траўня асабісты прыём і прамую лінію ў Асіповічах правядзе прадстаўнік Камітэта дзяржакантролю

date_range

У наступны аўторак на пытанні асіпаўчан будзе адказваць Андрэй Мацюшэнка — начальнік галоўнага экспертна-прававога кіравання Камітэта дзяржкантролю Беларусі, паведаміў сайт райвыканкама.

Мацюшэнка Андрэй Юр'евіч. Фота: edinstvo.by

Прамая тэлефонная лінія будзе працаваць 24 траўня з 11:00 да 12:00 па нумары 8 (02235) 50335.

Асабісты прыём адбудзецца 23 траўня з 12:00 да 13:00 у 1 корпусе райвыканкама (кабінет 29).
Папярэдні запіс праводзіцца па нумарам 8 (02235) 66008 і 8 (02235) 66018.

Грамадзяне могуць падзяліцца з чыноўнікам прапановамі па праблемам развіцця рэгіёну, выкарыстанню бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы, па развіццю аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.

Таксама можна выказацца наконт працы чыноўнікаў, службовых асоб арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Чытайце навіны Асіповічаў у нашым тэлеграм-канале:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!