Эвакуация авто в Осиповичах

Заправка и ремонт кондиционеров в Осиповичах

Топ баннер мобильный 1

Топ Баннер мобильный 2

keyboard_arrow_left keyboard_arrow_right

Выйшла кніга асіпаўчаніна пра падпольную моладзевую групу ў Зборску ў 1941-42 гады

date_range

Кнігу асіповіцкага паэта і краязнаўца Станіслава Лукашэвіча з назвай «Зборскія маладагвардзейцы» выпусціў выдавецкі цэнтр БДУ.

Выданне распавядае аб тым, як без дапамогі і кіраўніцтва з боку партыйных і савецкіх органаў ужо ў першыя месяцы вайны ў вёсцы Зборск Асіповіцага раёна пачала дзейнічаць камсамольска-моладзевая падпольная група (верасень 1941 – красавік 1942).

У першай частке кнігі аўтар коратка распавёў аб членах зборскага падполля ў даваенны перыяд. У другой змешчаны архіўныя дакументы, ўспаміны кіраўніка гэтай групы, яго сястры і зборскіх старажылаў аб дзейнасці  падпольнай арганізацыі ў іх вёсцы.

На чым яшчэ робіцца акцэнт у анатацыі:

  • у кніге згадваецца асабліва каштоўны дакумент – дзённік 18-гадовага падпольшчыка І.Купрэйчыка, у якім ён апісаў, што  бачыў і адчуваў у першыя дні і месяцы вайны, свае роздумы аб ёй і магчымай смерці
  • апісанне падрыхтоўкі і правядзення дыверсій
  • расказы жыхароў Зборска аб расстрэле двух маладых падпольшчыкаў у прысутнасці ўсіх аднавяскоўцаў
  • суседзі пакараных смерцю бацькоў падпольшчыкаў праз смяротную рызыку бралі да сябе і выдавалі за сваіх малых дзяцей
  • звесткі аб здрадніцтве
  • звесткі аб пасляваенным даследаванні і ўшанаванні памяці патрыётаў з удзелам мясцовых школьнікаў

Дадаецца, што кніга прызначана для школьнікаў, студэнтаў і зацікаўленых краязнаўствам.

Станіслаў Іосіфавіч Лукашэвіч  нарадзіўся ў пасёлку Гродзянка (Асіповіцкі раён).

У 1966 скончыў Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры.

З 1966 па 1967 – настаўнік фізічнай культуры Баравіцкай СШ Кіраўскага раёна.

1967 - 1969 гг. служыў у паветрана-дэсантных войсках Савецкай Арміі. Пасля звальнення ў запас – настаўнік фізкультуры Лапіцкай, а затым Жорнаўскай СШ Асіповіцкага раёна.

У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута ім. Горкага. Працаваў у Вязеўскай СШ.

Настаўнік гісторыі найвышэйшай катэгорыі. Уладальнік Гран-пры рэспубліканскага конкурсу "Адкрыты ўрок" 2004 года.

Аўтар больш за 60 артыкулаў на публіцыстычную, метадычную і краязнаўчую тэматыку, апублікаваных у мясцовым і рэспубліканскім друку.

Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Парасткі вечнасці на папялішчах. Праваслаўныя прыходскія, прыпісныя і магілкавыя храмы на тэрыторыі сучаснага Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (XVI ст.- 2015 г.)», зборніка вершаў і прозы «Небесная любовь».

Яшчэ пра аўтара (2019 год): Вышел сборник стихов и прозы осиповичского поэта Станислава Лукашевича

Падпішыцеся на тэлеграм-канал пра Асіповічы:

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!